Kamentar

Ці рыхтуюць Беларусь да новай вайны: Тышкевіч пра планы Расеі на нашу краіну

19-я асобная механізаваная брыгада РБ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Я-военный.бел / Telegram
19-я асобная механізаваная брыгада РБ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Я-военный.бел / Telegram

Шанцаў, што Расеі ўдасца ўцягнуць Беларусь у вайну, цяпер менш, чымся яшчэ паўтара года таму, лічыць палітычны аглядальнік Ігар Тышкевіч. На ягоную думку, у Лукашэнкі з'явілася больш варыянтаў для манеўру – ад амерыканскага трэку да кітайскага і турэцка-азербайджанскага кірункаў. Але Масква, паводле яго, не адмовіцца ад спробаў зрабіць афіцыйны Менск таксічным, каб паказаць, што дамаўляцца з Беларуссю без Расеі няма сэнсу. Пра гэта аналітык расказаў у студыі «Белсату».