Vajna

«Я ніколі раней не хацеў забіць ніводнага чалавека». Зяленскі – пра цану міру, Бучу і рознагалоссі з Трампам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас размовы з журналістамі ў Бучы Кіеўскай вобласці
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас размовы з журналістамі ў Бучы Кіеўскай вобласці пасля адступлення расейскіх войскаў, 4 красавіка 2022 года. Фота: Ronaldo Schemidt / AFP / Getty Images

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што нават спыненне агню па цяперашняй лініі фронту стане велізарным кампрамісам для ўкраінцаў, якія перажылі расейскую акупацыю. У інтэрв'ю брытанскаму прадпрымальніку Стывэну Бартлету ў падкасце The Diary of a CEO ён расказаў, чаму не згодны з Доналдам Трампам, згадаў вызваленне Бучы і патлумачыў, чаму расейскае войска не здолела захапіць Кіеў у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання.