24 кастрычніка ў Варшаве назвалі пераможцаў прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку. Лаўрэатамі сталі Ліна Хесэ і Ігар Юхневіч за вокладку кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ, выдадзеную ў 2025 годзе выдавецтвам «Мяне няма». «Белсат» пабываў на цырымоніі ўзнагароджання, якая праходзіла ў варшаўскім клубе Redakcja Bar.
Gistoryi
«За дзіцячую адкрытасць і дарослы сімвалізм». Прэмію Анемпадыстава атрымалі Ліна Хесэ і Ігар Юхневіч