Naviny

ЗША тэрмінова вывозяць дыпламатаў з Блізкага Усходу праз пагрозу іранскіх атак

Амбасада ЗША ў Саудаўскай Аравіі. Фота: zamon.uz
Амбасада ЗША ў Саудаўскай Аравіі. Фота: zamon.uz

ЗША пачалі тэрмінова вывозіць частку дыпламатаў і чальцоў іхных сем'яў з краінаў Блізкага Усходу. Паводле амерыканскай выведкі, Іран значна актывізаваў падрыхтоўку нападаў на амерыканскі персанал, і яна дасягнула «прасунутай стадыі».