Naviny

Дроны атакавалі Омск: пад ударам завод «Омскі каўчук» і склад Ozon

Выбухі на хімзаводзе ў Омску. Фота: Exilenova+
Выбухі на хімзаводзе ў Омску. Фота: Exilenova+

24 кастрычніка ўдарныя беспілотнікі атакавалі Омск, што прыкладна за 2500 кіламетраў ад Украіны. Пад ударам апынуліся хімічны завод «Омскі каўчук» і фулфілмент-цэнтр маркетплэйса Ozon – на абодвух аб'ектах узніклі пажары.