Naviny

MAYDAY: чачэнскі баец, які ваяваў супраць Украіны, правёў майстар-клас для школьнікаў Астравеччыны

Ваенна-патрыятычны майстар-клас
Ваенна-патрыятычны майстар-клас для школьнікаў Астравеччыны. Фота: Астравецкая праўда

У Смаргоні і Астраўцы для старшакласнікаў прайшоў ваенна-патрыятычны майстар-клас: паказальныя выступы, знаёмства з узбраеннем і ўрокі аказання першай дапамогі правялі інструктары спецпадраздзялення «Гонар» і іх расейскія калегі з чачэнскага падраздзялення «Ахмат», паведамляе «Астравецкая праўда».