Merkavanni

Ці не заўчасна хаваем ААН?

img
Генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш і прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Эндзі Бернхэм прысутнічаюць на мерапрыемстве па мірным урэгуляванні на Блізкім Усходзе разам з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, прэмʼер-міністрам Канады Маркам Карні і прадстаўніком Саудаўскай Аравіі прынцам Фейсалем бін Фарханам аль-Саудам падчас Генеральнай Асамблеі ААН. Нью-Ёрк, ЗША. 22 верасня 2026 года. Фота: Toby Melville / POOL / AFP / East News

Ганьбіць ААН – гэта ўжо нібыта такое агульнае месца. І ўсе гэтыя хіхіканні пра «глыбокую незапакоенасць» і «рашучае асуджэнне» не тое каб пазбаўлены рацыянальнага зерня. Натуральна, аднолькавыя пратакольныя рэакцыі незалежна ад характару катастрофы спрыяюць і сумным жартам, і сур’ёзным абурэнням. Не раз і не два я чула ідэю, што ААН увогуле даўно ўжо варта расфарміраваць, сучасным выклікам гэтая арганізацыя ўжо зусім не адпавядае. Але ці праўда ўсё так кепска?