Naviny

Ноч расстраляных паэтаў – 2026: дзе ўшанаваць памяць ахвяраў 1937 года

Мемарыяльная дошка ў Курапатах у памяць аб расстраляных у 1937 годзе. Фота: Вікіпедыя
Мемарыяльная дошка ў Курапатах у памяць аб расстраляных у 1937 годзе. Фота: Вікіпедыя

Ноч расстраляных паэтаў сталася адным з сімвалаў беларускай памяці. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, грамадскіх і культурных дзеячаў. Гэта былі выбітныя людзі Беларусі, якія загінулі бязвінна. Акцыі памяці да гэтай чорнай даты пройдуць у многіх гарадах свету. «Белсат» сабраў праграму асноўных мерапрыемстваў.