Naviny

Кадравы голад расце: у Беларусі зафіксавалі новы мінімум беспрацоўя

img
Работнік «Беларуськалію». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Белстат паведаміў, што ўзровень беспрацоўя ў Беларусі знізіўся да 1,9 %, і гэта новы гістарычны мінімум. Тэндэнцыя сведчыць пра пагаршэнне сітуацыі з дэфіцытам кадраў.