Naviny

У Беларусі зніклі еўрапейскія вакцыны ад грыпу – ёсць толькі расейская

img
Вакцынацыя ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Фота: @minzdravbelarus / Telegram

У шэрагу беларускіх паліклінік прапаноўваюць толькі расейскую вакцыну ад грыпу «Гриппол плюс», а французскага «Ваксігрыпу» і нідэрландскага «Інфлюваку», якімі звычайна можна было прышчапіцца платна, пакуль няма. Гэта пацвердзілі «Белсату» ў некалькіх медустановах Беларусі.