Naviny

На расейскага спевака Ягора Крыда ў Беларусі могуць завесці справу за «рэабілітацыю нацызму»

img
Скрыншот кліпу Ягора Крыда. Крыніца: sotaproject.com

Следчы камітэт Беларусі на прапанову Генпракуратуры правядзе правяранне ў дачыненні расейскага спевака Ягора Крыда. Нагодаю зрабілася адзенне, у якім ён зняўся ў кліпе: на кашулі галоўнаму герою фільму «Ідзі і глядзі» дамалявалі пірсінг і тату. Спевака цяпер падазраюць у рэабілітацыі нацызму, адмаўленні генацыду беларускага народу і распальванні варожасці.