Naviny

«Ён быў такі самотнічак». Што вядома пра застрэленага сілавікамі пенсіянера з Астравецкага раёну

img
Стрэльба ў доме М. у вёсцы Старая Рудня Астравецкага раёну. Скрыншот відэа: МВД

65-гадовы мужчына з вёскі Старая Рудня ў Астравецкім раёне, які вечарам 22 кастрычніка памер у выніку «ўжывання зброі на паражэнне» сілавікамі, жыў адзін на хутары ў лесе і раней ніколі не праяўляў агрэсіі.