Gistoryi

«Яшчэ 20 гадоў таму гэта быў амаль вырак». Мамолаг – пра тое, як змяняюцца прафілактыка і лячэнне раку малочнай залозы

Даследчыца з Французскага нацыянальнага інстытуту аховы здароўя і медычных даследаванняў (INSERM) дэманструе ўзор пухліны
Даследчыца з Французскага нацыянальнага інстытуту аховы здароўя і медычных даследаванняў (INSERM) дэманструе ўзор пухліны. Праект пад назвай Artemis мае асаблівую накіраванасць: усе яго даследаванні прысвечаны выключна раку малочнай залозы ў маладых жанчын. Нант, Францыя. 8 кастрычніка 2026 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sebastien Salom-Gomis / AFP / East News

Кастрычнік з 1993 года па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя – месяц барацьбы з ракам малочнай залозы. Адмысловыя мерапрыемствы праходзяць пад назвай «ружовы кастрычнік». «Белсат» з гэтай нагоды гутарыць з онкахірургам-мамолагам з Украіны Дзянісам Карпегіным – пра самыя эфектыўныя метады прафілактыкі, сучасныя метады лячэння, фактары рызыкі гэтага анкалагічнага захворвання.