Naviny

У Беларусі паспрабуюць зладзіць сельскія маршруткі па заяўках. Пілотны праект – пад Маларытай

img
Мікрааўтобус МАЗ-281 на выставе «Белагра–2019». Менскі раён, Беларусь. 7 чэрвеня 2019 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Homoatrox / Wikimedia, CC BY-SA 3.0

Міністэрства транспарту задумала ўвесці ў Беларусі прыгарадныя аўтобусы і маршрутныя таксі «па выкліку»: каб машына прыехала ў пэўны населены пункт, трэба папярэдне падаць заяўку. Пілотны праект распачалі ў Маларыцкім раёне, плануюць пашырыць на ўсю краіну ў 2027 годзе.