Naviny

На пахаванне заснавальніка суполкі «Беларусы ў Варшаве» адкрылі збор. Прах павязуць у Беларусь

Сяргей Пархаць, вядомы як Памедор Рэўцкі
Сяргей Пархаць, вядомы як Памедор Рэўцкі. Фота: Яўген Скрабутан / Zrzutka.pl

Барыста з варшаўскай кавярні Сяргей Пархаць, вядомы пад мянушкай Памедор, аб’яднаў шмат беларусаў – і не толькі ў інтэрнэце. Ён памёр ва ўзросце 50 гадоў. Сябры збіраюць грошы на ягонае пахаванне на радзіме.