Kamentar

Больш за тысячу атрадаў «народнага апалчэння» плануюць стварыць у Беларусі. Спыталі экспертаў, што за гэтым стаіць

Камандна-штабное вучэнне з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны, фармавання атрадаў народнага апалчэння ў Віцебскай вобласці
Камандна-штабное вучэнне з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны, фармавання атрадаў народнага апалчэння ў Віцебскай вобласці, верасень 2024 года. Фота: Арцём Берасцень, «Ваяр»

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб атрады народнага апалчэння ствараліся паўсюль аж да кожнага сельсавету, агулам жа іх збіраюцца стварыць больш за тысячу. Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч анансаваў правядзенне праверкі іх боегатовасці. Навошта ўладам такія баявыя адзінкі?Спыталі экспертаў.