Kamentar

Праверка «хатняга задання»: Кучынскі патлумачыў, чаму Лукашэнка загаварыў пра Амерыку

Нарада ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях узаемадачыненняў з ЗША, 22 кастрычніка 2026 года. Фота: president.gov.by
Нарада ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях узаемадачыненняў з ЗША, 22 кастрычніка 2026 года. Фота: president.gov.by

Шквал заяваў Аляксандра Лукашэнкі пра перамовы са Злучанымі Штатамі – гэта супадзенне двух трэкаў, адзначыў дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі ў эфіры праграмы «Наш дзень» на «Белсаце». З аднаго боку, падышоў час праверкі «хатняга задання», якое бакі атрымалі падчас апошняга візіту Джона Коўла ў Менск. З іншага – геапалітыка: на фоне перамоваў пра вайну ва Украіне Лукашэнка спрабуе выціснуць для сябе максімум.