Naviny

Прысуд для памежніка і забарона прадаваць вокладкі з «бел-чырвона-белымі палосамі». Хроніка рэпрэсіяў 21 кастрычніка

Былы намеснік кіраўніка Хойніцкай памежнай заставы Артур Сыракваша, асуджаны паводле «справы Гаюна», да затрымання
Былы намеснік кіраўніка Хойніцкай памежнай заставы Артур Сыракваша, асуджаны паводле «справы Гаюна», да затрымання. Фота: «Хойніцкі веснік»

У Беларусі пройдзе чарговы завочны суд паводле спецвядзення, яшчэ год таму ў калонію за «экстрэмізм» адправілі яшчэ аднаго памежніка. А на маркетплэйсе сілавікі зноў знайшлі тавары з «небяспечнай» нацыянальнай сімволікай. Што вядома пра рэпрэсіі, якія не спыняюцца ў краіне, апавядаем у хроніцы за 21 кастрычніка.