Analityka

«Людзі жадаюць вырвацца з-пад рэгуляцыі». Беларусы прапаноўваюць змяніць правілы дадатковай адукацыі дарослых

img
Дзве жанчыны працуюць над навучальнымі матэрыяламі ў класе. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Беларусы прапаноўваюць спрасціць правілы правядзення адукацыйных курсаў для дарослых. Пажаданні выкладзеныя падчас грамадскага абмеркавання пастановы Мінадукацыі. Андрэй Лаўрухін, намеснік прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінету ў нацыянальным адраджэнні, адказны за пытанні адукацыі і навукі, бачыць у прапановах імкненне людзей вызваліцца ад залішняй зарэгуляванасці, а ў дзеяннях дзяржавы – жаданне кантраляваць нават гэтую невялікую частку адукацыі.