Naviny

У Менску рабочы рэмантаваў дах без страхоўкі і загінуў - гэта ўжо шосты выпадак за два месяцы

Дзіра ў даху, у якую праваліўся рабочы
Дзіра ў даху, у якую праваліўся рабочы, Менск, 21 кастрычніка 2026 года. Фота: Следчы камітэт Беларусі

Падчас замены даху на складскім памяшканні адной з арганізацыяў Менску загінуў 53-гадовы рабочы. Следчыя правяраюць, ці выконвалася на аб'екце тэхніка бяспекі.