Naviny

Полацкі завод вырабляе бронекамізэлькі ZoV, «правераныя ў баявых умовах»

Бронекамізэлька ZoV полацкага прадпрыемства «ПОЛСПО». Фота: polspo-russia.ru
Бронекамізэлька ZoV полацкага прадпрыемства «ПОЛСПО». Фота: polspo-russia.ru

Полацкае ТАА «ПОЛСПО» вырабляе модульныя бронекамізэлькі пад назвай «ZoV». На расейскім сайце, які прадае прадукцыю гэтага брэнда, камплект рэкламуюць як «правераны ў баявых умовах» і спасылаюцца на водгук падраздзялення беспілотнікаў штурмавой брыгады.