Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 кастрычніка сустрэўся ў Осла са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам. Яны абмеркавалі варыянты спынення агню і гарантыі бяспекі для Украіны, у тым ліку паводле ўзору пятага артыкулу дамовы NATO. Ужо 21 кастрычніка амерыканскі прадстаўнік павінен перадаць прапановы Маскве. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. Пра вынікі перамоваў Зяленскі распавёў на прэс-канферэнцыі, паведамляе «Укрінформ».
Naviny
Уіткаф павязе Пуціну прапановы Зяленскага аб спыненні агню