Vajna

Расея завербавала на вайну супраць Украіны амаль 46 тысяч замежнікаў. Сярод іх ёсць беларусы

Замежныя вайскоўцы, якія ваявалі на баку Расеі
Замежныя вайскоўцы, якія ваявалі на баку Расеі і трапілі ва ўкраінскі палон. Фота: праект «Хачу жыць»

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну кантракты з Міністэрствам абароны Расеі падпісалі амаль 46 тысячаў замежных грамадзянаў са 151 краіны. Толькі за няпоўны 2026 год расейская армія прыцягнула больш за 16 тысяч замежнікаў. Сярод тых, хто ваюе на баку Расеі, ёсць і беларусы. Пра гэта паведаміў сакратар украінскага Каардынацыйнага штабу ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, брыгадны генерал Дмытро Усаў падчас міжнароднай канферэнцыі Crimea Global, піша «Укрінформ».