Naviny

Буйная крыптабіржа спыняе абслугоўванне карыстальнікаў з Беларусі

Лагатып крыптавалютнай біржы MEXC
Лагатып крыптавалютнай біржы MEXC на экране смартфона на фоне графікаў гандляванняў. Ілюстрацыйны здымак. Фота: BitDegree

Міжнародная крыптавалютная біржа MEXC абвясціла пра спыненне абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі і Расеі. Кліентам, якіх закрануць абмежаванні, абяцаюць індывідуальна паведаміць пра тэрміны закрыцця пазіцыяў і вываду сродкаў. Гэта ўжо другая буйная крыптабіржа за некалькі дзён, якая пастанавіла пакінуць беларускі рынак.