Naviny

Лукашэнка звольніў кіраўніка Віцебскай вобласці праз хваробу. Той прабыў на пасадзе дзевяць месяцаў

Аляксандр Рагожнік
Аляксандр Рагожнік. Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Рагожніка ад пасады старшыні Віцебскага аблвыканкаму. Афіцыйнай прычынай названая хвароба, аднак пра стан здароўя чыноўніка нічога не паведамляецца. Яшчэ 18 кастрычніка ён выступаў на абласным свяце «Дажынкі». Рагожнік узначальваў рэгіён са студзеня 2026 года і мусіў забяспечыць «прарыў», якога Лукашэнка патрабаваў ад ягонага папярэдніка.