Analityka

Няма прычынаў чакаць рэзкага падзення. Што будзе з цэнамі на кватэры ў Беларусі?

img
Будаўніцтва жылога дома. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

За мінулы тыдзень цэны на жыллё ў абласных гарадах Беларусі зноў выраслі, аднак для тых, хто хацеў бы набыць жыллё, з'явілася і добрая навіна – крэдыты ў адным з буйных банкаў краіны сталі таннейшымі. «Белсат» пастараўся разабрацца, што адбываецца на рынку і ці варта пакупнікам адкладаць куплю жылля ў надзеі на зніжэнне коштаў.