Merkavanni

Ці патрэбны беларусам такі Еўразвяз?

img
Дым падымаецца ў паветра, пакуль на Статую Рэспублікі (Statue de la République) апранаюць жоўтую камізэльку падчас дэманстрацыі супраць «высокага кошту жыцця» ў Парыжы, Францыя. 17 кастрычніка 2026 года. Фота: Geoffroy Van Der Hasselt / AFP / East News

Ці патрэбная нам, беларусам, Еўропа? Што за дзіўнае пытанне, скажаце вы. Еўрапейская перспектыва для нас – гэта гарантыя ад «русского мира»! А калі я ўдакладню пытанне: ці патрэбная нам такая Еўропа, якая перастае верыць у сябе, у свае каштоўнасці свабоды, правоў чалавека і канкурэнцыі? Еўропа, дзе расце злачыннасць і падае дабрабыт, дзе значная частка грамадства ненавідзіць еўрапейскую гісторыю і лад жыцця?