Naviny

На ферме пад Добрушам жывёлавод загінуў, трапіўшы ў канвеер для гною

Месца гібелі 55-гадовага жывёлавода на малочна-таварнай ферме
Месца гібелі 55-гадовага жывёлавода на малочна-таварнай ферме «Гардуны» ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Фота: Следчы камітэт Беларусі

У Добрушскім раёне Гомельскай вобласці 55-гадовы працаўнік малочна-таварнай фермы загінуў, трапіўшы ў механізм сістэмы гноевыдалення. Трагедыя адбылася ўвечары 18 кастрычніка, калі жывёлавод падмяняў слесара. Абставіны здарэння высвятляе Следчы камітэт.