Naviny

Гняздо Вараб’я? «Зеркало» даведалася, хто купіў вілу на Менскім моры за $ 4,45 млн

Адна з вілаў жылога комплексу Miruar
Адна з вілаў жылога комплексу Miruar. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Miruar.com

Самую дарагую вілу ў жылым комплексе Miruar, а то і ў гісторыі камерцыйнага рынку жытла Беларусі, купіла кампанія «Мінерал Гудс Трэйд». Расследавальнікі раней звязалі яе з набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі бізнесоўцам Мікалаем Вараб’ём.