Naviny

Фільм «Движ» атрымаў узнагароду журы на Шчэцінскім кінафестывалі 2026

Аляксандр Гарадко, рэжысёр фільму «Движ»
Аляксандр Гарадко, рэжысёр фільму «Движ», з узнагародай журы Шчэцінскага кінафестывалю-2026. Фота: Белсат

Дакументальны фільм «Движ» рэжысёра Аляксандра Гарадко атрымаў узнагароду журы на 21-м Шчэцінскім кінафестывалі 2026 года. Прадзюсар стужкі – тэлеканал «Белсат». Міжнароднае журы адзначыла фільм за «погляд на свет без межаў і войнаў».