Vajna

Генерал ЗША – Лукашэнку: «Беларусы не хочуць ваяваць. Навошта вам прыкоўваць сябе да трупа Расеі?»

img
Бэн Годжэз на Варшаўскім форуме бяспекі – 2024. Варшава, Польшча. 2 кастрычніка 2024 года. Фота: Tomasz Jastrzebowski / REPORTER / East News

Былы камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Годжэз у інтэрв’ю Сяргею Пелясе звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі. Амерыканскі вайсковец заявіў, што Захад выразна бачыць настроі грамадства ў Беларусі, якое не прагне вайны, і параіў, што рабіць Лукашэнку, калі той дбае пра будучыню краіны. Размову запісалі падчас «Варшаўскага форуму бяспекі».