Kamentar

Каб было каму выстаўляць прэтэнзіі: навошта ў Беларусі рыхтуюць закон для маркетплэйсаў

img
Мужчына карыстаецца прыкладаннем «Каталог Onlíner». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: onliner.by

У Беларусі рыхтуюць «закон аб маркетплэйсах», каб абараніць спажыўца і малы бізнес, апавяла намесніца начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Ірына Шпак у эфіры СТВ. На думку эксперта, у святле атак дронаў на Wildberries такі закон патрэбны і для таго, каб беларускаму бізнесу было каму паскардзіцца ў выпадку праблем.