Міністр унутраных справаў Літвы Марцінас Кацялінас мае намер звяртацца ў суд адносна перабывання ў краіне замежнікаў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, але якіх нельга вярнуць у дзяржаву паходжання праз міжнародныя абавязацельствы Літвы. Міністр хоча знайсці шляхі выдварэння гэтых людзей. Сярод такіх асобаў – беларуская актывістка, кіраўніца арганізацыі «Наш дом» Вольга Карач.
Naviny
У Літве могуць зліквідаваць «Наш дом» Вольгі Карач праз злоўжыванне правам на міжнародную абарону