Naviny

У Калінкавічах на рамонт Дошкі гонару і помніка Леніну выдаткавалі $ 14 тысяч. Надоечы іх ужо рамантавалі

img
Помнік Леніну і Дошка гонару ў Калінкавічах у 2018 годзе. Фота: drive2.ru

У Калінкавічах зладзілі тэндар на рамонт Дошкі гонару і помніку Леніну на цэнтральнай плошчы. Работы меліся пачацца 16 кастрычніка, аднак гэтага не адбылося. Болей за тое, добраўпарадкаванне там праводзілі зусім нядаўна, перад абласнымі «Дажынкамі».