Naviny

Карыстальнікі скардзяцца на збоі ў расейскай сацсетцы «УКантакце» пасля атакі дронаў

img
Тэлефон, які гарыць. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: magnific.com

Большасць скаргаў на работу «УКантакце», паводле звестак некалькіх маніторынгавых платформаў, ідуць з Расеі. Але ёсць паведамленні пра збоі ў сацсетцы і ад беларусаў. У кампаніі праблемы не пацвярджаюць.