Naviny

Наймалі беларусаў «на падпрацоўку», а тыя траплялі ў схему махлярства. Раскрылі буйную сетку аферыстаў

Абсталяванне, якое выкарыстоўвалі махляры ў Беларусі для сваёй схемы
Абсталяванне, якое выкарыстоўвалі махляры ў Беларусі для сваёй схемы. Скрыншот відэа прэс-службы МУС Беларусі

У Берасцейскай вобласці спынілі дзейнасць групы аферыстаў «рэспубліканскага маштабу». Групоўка куратараў знаходзілася ў «сумежнай дзяржаве», а ў Беларусі наймала на фэйкавую падпрацоўку людзей у розных гарадах, высылала абсталяванне нібыта для працы, якое пасля задзейнічалася ў схеме.