Naviny

Зяленскі: Пуцін хоча размясціць у Беларусі балістычную зброю

Будынак у Прылуках Чарнігаўскай вобласці, які Расея разбурыла ракетным ударам 7 кастрычніка, забіўшы 22 мясцовых жыхароў. Фота: cntime.cn.ua
Будынак у Прылуках Чарнігаўскай вобласці, які Расея разбурыла ракетным ударам 7 кастрычніка, забіўшы 22 мясцовых жыхароў. Фота: cntime.cn.ua

Расея не пакінула плану ўцягнуць Беларусь у вайну і плануе здабыць падтрыманне ад Лукашэнкі, каб размясціць на тэрыторыі нашай краіны балістычныя ракетныя комплексы, якімі Расея магла б атакаваць заходнюю частку Украіны. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі.