рэпартаж

«Збірала грошы, каб вярнуцца ў месца ссылкі». У Вільні прадставілі кнігу пра лёсы дэпартаваных беларусаў

img
Пісьменніца Ірына Раманава распавяла пра сваю новую кнігу «Трэскі лятуць. Дзеці спецпасяленцаў: Беларусь-Котлас-Беларусь» на фэсце Прадмова ў Вільні. Вільня, Літва. 16 кастрычніка 2026 года. Фота: Белсат

У пачатку 1930-х гадоў падчас сталінскіх дэпартацыяў з Беларусі на поўнач Расеі, у раён Котласа, вывезлі дзясяткі тысяч чалавек. Сярод іх былі дзеці, многія з якіх не перажылі дарогі і жыцця ў спецпасяленнях. Пра лёсы тых, хто выжыў, расказвае новая кніга гісторыкa Ірыны Раманавай «Трэскі лятуць. Дзеці спецпасяленцаў: Беларусь–Котлас–Беларусь». Дыскусія пра кнігу прайшла 16 кастрычніка ў Вільні на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Даследчыца расказала, чаму вяртанне на радзіму не азначала для былых спецпасяленцаў канца пакутаў, як некаторыя з іх літаральна сумавалі па месцах ссылкі і як перажыты гвалт працягваў уплываць на жыццё іх сем'яў.