Analityka

Чайлдфры, TikTok і англасаксы. Хто, на думку ідэолагаў, перашкаджае беларусам нараджаць дзяцей

Дзяржаўны сцяг Беларусі і гучнагаварыльнікі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia
Дзяржаўны сцяг Беларусі і гучнагаварыльнікі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Незамужніх і бяздзетных калісьці лічылі «сацыяльна непаўнавартаснымі», змена партнёраў – гэта «насамрэч страшна», а за разбурэннем традыцыйнай сям’і стаяць у тым ліку англасаксы. Такія тэзісы змяшчаюцца ў кастрычніцкіх метадычках, прысвечаных сямейным каштоўнасцям. Прычым моладзі, інтэлігенцыі і працаўнікам прадпрыемстваў прапануюць трохі розныя тлумачэнні таго, чаму беларусам неабходна ствараць сем’і і нараджаць дзяцей. «Белсат» вывучыў дакументы і высветліў, што ідэолагі лічаць галоўнымі пагрозамі беларускай сям’і і якія праблемы прызнаюць самі.