Gistoryi

Адно пытанне, два рашэнні: як 22 гады таму Лукашэнка «спытаў» дазволу кіраваць бясконца

Жанчына праходзіць паўз вялікі інфармацыйны стэнд, прысвечаны парламенцкім выбарам і рэспубліканскаму рэферэндуму. Менск, Беларусь. 16 кастрычніка 2004 года. Фота: XINHUA / East News
Жанчына праходзіць паўз вялікі інфармацыйны стэнд, прысвечаны парламенцкім выбарам і рэспубліканскаму рэферэндуму. Менск, Беларусь. 16 кастрычніка 2004 года. Фота: XINHUA / East News

17 кастрычніка 2004 года беларусы галасавалі на рэферэндуме, пасля якога з Канстытуцыі знікла абмежаванне на два прэзідэнцкія тэрміны. Афіцыйна ідэю падтрымалі амаль 80 % выбарнікаў, але незалежны экзітпол паказаў, што ёй не хапіла нават паловы галасоў. «Белсат» нагадвае, як улада зладзіла плебісцыт, які ў прынцыпе нельга было праводзіць, і чаму яго лічаць незаконным захопам улады – чарговым, пачынаючы з 1996 года…