Адміністрацыя Доналда Трампа пайшла на прамую здраду Украіны. Вашынгтон адкрыта перайшоў ад падтрымкі Кіева да прымусу яго да капітуляцыі, выкарыстоўваючы для гэтага адключэнне сувязі на фронце, шантаж разведдазенымі і патрабаванне змяніць украінскую ўладу. Мяркую, гэты разварот стаў халоднай практычнай рэалізацыяй старога амерыканскага прынцыпу: калі інтарэсы саюзніка пачынаюць замінаць вялікаму геапалітычнаму торгу Белага дому, саюзніка спісваюць з рахункаў.