Naviny

У Расеі прапанавалі размяшчаць дата-цэнтры ў адпрацаваных вугальных кар'ерах

Вугальны разрэз «Южный» у Кемераўскай вобласці РФ
Вугальны разрэз «Южный» у Кемераўскай вобласці, Расея. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: kedr.media

Губернатар Кемераўскай вобласці Ілля Серадзюк прапанаваў будаваць цэнтры апрацоўвання звестак на месцы адпрацаваных вугальных кар'ераў. На ягоную думку, гэта дазволіць абараніць абсталяванне ад вонкавых пагрозаў і адначасова падтрымаць вугальную прамысловасць. Ініцыятыва прагучала пасля серыі ўкраінскіх удараў па расейскіх дата-цэнтрах, наступствы якіх адчулі і жыхары Беларусі.