Менскія камунальнікі прапанавалі жыхарам сталіцы далучыцца да прыбірання апалага лісця. Граблі і пальчаткі абяцаюць выдаць бясплатна, але пасля працы іх давядзецца вярнуць. Узімку гараджанаў гэтак жа запрашалі расчышчаць двары ад снегу. Тым часам за апошні месяц у агульнарэспубліканскім банку вакансіяў з'явілася больш за 220 прапановаў працы дворнікамі.
Naviny
Узімку – снег, увосень – лісце. Менчукоў ізноў клічуць бясплатна папрацаваць дворнікамі