Naviny

«Знясіленне вельмі моцнае». Лукашэнка выказаўся пра стан расейскай эканомікі праз вайну

Цела загінулага чалавека на месцы ўдару беспілотніка па вулічным рынку ў Харкаве
Цела загінулага чалавека на месцы ўдару беспілотніка па вулічным рынку ў Харкаве, Украіна. У выніку атакі загінулі два чалавекі, яшчэ 13 атрымалі раненні. 16 кастрычніка 2026 года. Фота: Carlo Bravo / Anadolu / Getty Images

Расея зазнае моцнае знясіленне праз вайну супраць Украіны, а яе эканоміка застаецца пад велізарным ціскам. Пра гэта 16 кастрычніка заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама выказаў упэўненасць, што вайна скончыцца ў 2026 або 2027 годзе. Пры гэтым Беларусь сама ёсць суўдзельніцай расейскай агрэсіі супраць Украіны.