Naviny

У Беларусі на суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Жанчына выгульвае сабаку ў парку туманнай восеньскай раніцай. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia
Жанчына выгульвае сабаку ў парку туманнай восеньскай раніцай. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

У суботу, 17 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца густы туман. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Акрамя таго, уначы ў шэрагу раёнаў прагназуюцца замаразкі да мінус 3 градусаў.