Naviny

Беларус знік па дарозе з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Нямеччыне

Данііл Санін, зніклы ў Аўстрыі ці Нямеччыне
Данііл Санін, зніклы ў Аўстрыі ці Нямеччыне. Фота: Anastasia.sanina / Instagram

22-гадовы беларус збіраўся ляцець з Аўстрыі ў Франкфурт-на-Майне, але з дня вылету, 9 кастрычніка, не выходзіць на сувязь. Ён збіраўся на канцэрт Макса Каржа – пошук зніклага падтрымліваюць фанаты спевака, а таксама атрад «Анёл».