Gistoryi

«Канфлікт непазбежны». Анджэй Пачобут выступіў у Варшаве з прамовай пра неўміручасць «homo sovieticus»

img
Лекцыя Анджэя Пачобута падчас урачыстага адкрыцця навучальнага года ў Цэнтры ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту. Варшава, Польшча. 15 кастрычніка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

15 кастрычніка Анджэй Пачобут выступіў з інаўгурацыйнай лекцыяй на адкрыцці акадэмічнага года ў Studium Europy Wschodniej (SEW) Варшаўскага ўніверсітэту. У сваёй прамове «35 гадоў пасля распаду СССР. Чаму homo sovieticus яшчэ жыве?» ён сцвердзіў, што фундаментальны канфлікт паміж дэмакратыяй і аўтарытарызмам будзе працягвацца, а Захаду варта ўжо «чэрпаць натхненне» з досведу халоднай вайны.