Naviny

Фэйк пра «ўдары NATO па Беларусі»: як выдумалі пагрозу ад генерала Грынкевіча

Галоўнакамандуючы сіламі NATO ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч
Галоўнакамандуючы сіламі NATO ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч падчас Варшаўскага форуму бяспекі. Варшава, Польшча. 11 кастрычніка 2026 года. Фота: Warsawsecurityforum.org

Афіцыйны Менск разганяў чарговую хвалю панікі пра «прэвентыўныя ўдары NATO па Беларусі», спасылаючыся на выступы амерыканскіх генералаў. Аднак факты сведчаць пра адваротнае: генералы Альянсу не выказвалі пагроз на адрас Беларусі, а прапаганда рэжыму перакруціла абарончую стратэгію NATO ва ўласную карысць.