Улады сістэмна рыхтуюць Беларусь да ўдзелу ў вайне на баку Расеі, сцвярджае BELPOL. Паводле аналітыкаў, вайскоўцы ўжо стала працуюць у цэнтры кіравання чыгункаю, на вежах МТС будуецца вайсковая сувязь ад расейскай мяжы да Берасця, а каля Слуцку да 2027 года могуць запусціць завод снарадаў. Даклад «Мілітарызацыя Беларусі» прэзентавалі на Варшаўскім форуме бяспекі за зачыненымі дзвярыма.
Analityka