Naviny

Кіраўніца еўрадыпламатыі Калас падтрымала ўдары Украіны па расейскіх НПЗ

Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас на саміце ў Еўрапарламенце
Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас на саміце ў Еўрапарламенце, Брусель, Бельгія, 15 кастрычніка 2026 года. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас назвала ўдары Украіны па расейскіх НПЗ самаабаронай і лічыць, што гэта законны спосаб дзяржавы пакласці канец агрэсіўнай вайне. Пра гэта яна заявіла на саміце ЕЗ у Бруселі.